Галоўная

* * * * * * *

Гродзенскі музей Максіма Багдановіча распачынае праект “Спытай ў творцы!”
і прапануе ўсім, каго цікавіць беларуская літаратура,
задаць пытанні паэтам і пісьменнікам Гродзеншчыны.
Усё, што Вас цікавіць пра творчы і жыццёвы шлях мастакоў слова, вы даведаецеся з іх вуснаў.
Гэта можа быць як адраснае пытанне, так і агульнае для ўсіх сучасных паэтаў і пісьменнікаў.
Адказы творцаў будуць запісаны на дыск, а таксама размешчаны на сайце музея.
Задаць пытанні Вы зможаце пры дапамозе Internet, даслаўшы іх на e-mail: bogdanovich.gr@mail.ru
або на паштовы адрас музея:
230023 г. Гродна, вул. 1 Мая, 10. ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча”.

* * * * * * *

У 2011 годзе шырока святкавалася 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Згодна пункта 3 Плана мерапрыемстваў Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2011 г. #187
“Аб мерапрыемствах, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча”
вырашана стварыць і ўсталяваць помнік М.Багдановічу ў г. Гродне на працягу 2011–2012 гадоў.
З гэтай мэтай адкрыты дабрачынны рахунак, на які Вы можаце пералічваць грашовыя сродкі.
Філіял 426 ААТ “АСБ Беларусбанк”
г. Гродна, вул. Ажэшкі, 4
р/р 3642502001062, код банка 152101199
УНП 590995342
 Кожны Ваш уклад захоўвае агульную спадчыну!!!